Гранд-фінал моладзевага праекта “100 ідэй для Беларусі”

Навіны

У Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку 19 сакавіка 2026 г. адбыўся фінал рэспубліканскага моладзевага праекта “100 ідэй для Беларусі”. Праграма традыцыйна ўключала выставу-прэзентацыю маладзёжных інавацыйных праектаў і абарону аўтарскіх праектаў-фіналістаў перад рэспубліканскiм экспертным Саветам.

Акрамя конкурснага адбору арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў насычаную інтэрактыўную праграму. Функцыянавалі адукацыйныя і творчыя пляцоўкі, дзе панавала атмасфера адкрытага дыялогу і абмену досведам. Ганаровыя госці мерапрыемства, сярод якіх быў і намеснік Старшыні Следчага камітэта Сяргей Аземша, з цікавасцю знаёміліся з распрацоўкамі дзяцей, размаўлялі з аўтарамі праектаў і ацэньвалі перспектывы ўкаранення іх ідэй у жыццё.

У склад экспертнаго Савета ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Следчага камітэта.

Адзін з экспертаў Савета – начальнік Інстытута Следчага камітэта Юрый Камянецкі, адзначыў, што 15 сезон праекта “100 ідэй для Беларусі” сёння стаў якаснай стартавай пляцоўкай для рэалізацыі і камерцыялізацыі распрацовак і ідэй маладых беларусаў.

Кульмінацыяй дня стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання. Усе фіналісты праекта атрымалі заслужаныя сертыфікаты, а пераможцы – дыпломы і каштоўныя падарункі.

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»