Інстытут Следчага камітэта і «ГАЗ-ІНСТЫТУТ» умацоўваюць узаемадзеянне ў супрацьдзеянні карупцыі

Навіны

У пятніцу, 20.03.2026, у Інстытуце Следчага камітэта ў рамках раней падпісанага пагаднення аб супрацоўніцтве з УА «Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у галіне газазабеспячэння «ГАЗ-ІНСТЫТУТ» паспяхова рэалізавана адукацыйная праграма па тэме «Арганізацыя павышэння кампетэнцый кадравага рэзерву Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь».

Слухачам курсу – кіраўнікам сістэмы Міністэрства энергетыкі – кампетэнтна, з акцэнтам на практычную дзейнасць, даведзены пытанні карупцыйных рызык і пагроз, прававых асноў процідзеяння карупцыі, дзеянняў кіраўнікоў пры выяўленні карупцыйных правапарушэнняў, выкарыстання паліграфа ў ходзе процідзеяння карупцыйным злачынствам, процідзеяння карупцыі ва ўмовах цыфравізацыі, а таксама практыкі расследавання крымінальных спраў аб карупцыйных злачынствах. Заняткі праводзіліся начальнікам Інстытута Юрыем Камянецкім, намеснікам начальніка ўпраўлення галоўнага ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта Яўгенам Паповым, начальнікамі кафедр Інстытута Віталём Ялетнавым і Уладзімірам Шалухіным, іх намеснікамі Аляксандрам Касцевічам і Паўлам Клімята, прафесарам Сяргеем Цішуком.

Па завяршэнні курса, начальнік Інстытута Юрый Камянецкі адзначыў, што такая форма навучання павышае эфектыўнасць узаемадзеяння і рэалізацыі адукацыйных праграм, а атрыманыя веды дадуць магчымасць і слухачам, і ўзначальваным ім калектывам эфектыўна процідзейнічаць любым карупцыйным праявам, уносячы свой важкі ўклад у забеспячэнне нацыянальнай бяспекі і працвітанне Беларусі.

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»