На базе Інстытута Следчага камітэта 3 красавіка праведзены міжнародны турнір па шахматах паміж камандамі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і Следчага дэпартамента МУС Расіі. Турнір прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
Каманды следчых дружалюбных дзяржаў упершыню ў гісторыі ўзаемадзеяння змагаліся за перамогу ў шахматных спаборніцтвах. Анлайн-матч праходзіў на спецыялізаванай інтэрнет-платформе для правядзення шахматных спаборніцтваў, а паміж ведамствамі быў арганізаваны тэлемост Мінск – Масква.
На адкрыцці турніру з прывітальным словам выступіў першы намеснік старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр юстыцыі Алег Шандаровіч, які павіншаваў кіраўніцтва Следчага дэпартамента МУС Расіі і ўдзельнікаў турніру з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі, падкрэсліў ролю шахмат як спартыўнага выпрабавання для розуму і пажадаў шахматыстам сумленнай барацьбы і яркай перамогі.
Па выніках сустрэчы ва ўпартай барацьбе перамогу атрымала каманда Следчага дэпартамента МУС Расіі, аднак беларускія следчыя паказалі ўпартасць і прафесіяналізм у гульні.
У завяршэнні намеснік начальніка Следчага дэпартамента МУС Расіі генерал-маёр юстыцыі Алег Даньшын адзначыў, што шахматы для следчых – гэта не проста хобі, а важны элемент прафесійнага развіцця.
Прысутны на турніры начальнік Інстытута Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Камянецкі адзначыў важнасць мерапрыемства для ўмацавання супрацоўніцтва сілавых ведамстваў дзвюх дзяржаў.




