Следчы камітэт 6 мая 2026 г. наведала дэлегацыя Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з дарадцам па паліцэйскіх справах Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Бянь Юйцзэ.
Мэта візіту дэлегацыі – актывізацыя супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі кадраў для праваахоўных органаў Беларусі і Кітая.
У Інстытуце Следчага камітэта кітайскую дэлегацыю прывітаў намеснік Старшыні Следчага камітэта Сяргей Аземша:
- Нашы краіны ўжо даўно аб’ядноўваюць адносіны ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Беларусь і Кітай актыўна ўзаемадзейнічаюць ва ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, і асабліва па пытаннях забеспячэння бяспекі. Сумесная работа па барацьбе са злачыннасцю, у тым ліку супрацьдзеянне кіберзлачынствам і іншым відам злачынстваў, якія ўяўляюць павышаную пагрозу для грамадства, праводзіцца ў межах Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам грамадскай бяспекі Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Дарадца па паліцэйскіх справах Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Бянь Юйцзе адзначыў:
- Падпісанне ў г. Пекіне ў верасні мінулага года кіраўніцтвам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і Міністэрства грамадскай Бяспекі Кітая пагаднення аб супрацоўніцтве несумненна надало магутны імпульс развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва не толькі ў сферы процідзеяння злачыннасці, але і ў галіне падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў для органаў папярэдняга следства. Упэўнены, што ў нас ёсць шмат агульных напрамкаў для актывізацыі супрацоўніцтва як паміж установамі адукацыі, так і ў сферы барацьбы са злачыннасцю, асабліва супрацьдзеяння кіберзлачынствам.
Начальнік ведамаснай установы адукацыі Юрый Камянецкі расказаў аб дзейнасці Інстытута Следчага камітэта ў галіне падрыхтоўкі кадраў і навуковага суправаджэння следчай дзейнасці, акцэнтаваў увагу кітайскага боку на практычны характар навучання і выказаў цікавасць да вывучэння досведу Кітайскай Народнай Рэспублікі ў сферы супрацьдзеяння кіберзлачыннасці і іншым пагрозам для бяспекі грамадзян.
Для дэлегацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі была арганізавана азнаямленчая экскурсія па будынку Інстытута Следчага камітэта, падчас якой прадэманстраваны магчымасці арганізацыі адукацыйнага працэсу, у тым ліку аўдыторны фонд, крыміналістычная тэхніка, палігоны, актавая зала, навучальная і навуковая літаратура.
Падчас нарады дасягнуты дамоўленасці аб распрацоўцы сумесных навучальных праектаў, правядзенні канферэнцый і семінараў па абмене досведам процідзеяння злачыннасці з улікам важнасці патрыятычнага выхавання моладзі дзвюх краін.




