Паважаныя калегі!
Віншую Вас з Днём Перамогі! Гэтае свята навечна застанецца сімвалам нязломнай волі, мужнасці і адзінства нашага народа. Гераічна абараніўшы свабоду і незалежнасць роднай зямлі, франтавікі і працаўнікі тылу ўнеслі бясцэнны ўклад у збавенне свету ад пагрозы фашысцкага прыгнёту.
Жадаю вам ніколі не ведаць вайны, шанаваць кожнае імгненне міру і цешыцца простым рэчам. Няхай у Вашых сэрцах жыве падзяка тым, хто падарыў нам будучыню.
Няхай дух Перамогі натхняе сэрцы і вядзе наперад – да новых поспехаў і дасягненняў на карысць нашай Радзімы!




