У пятніцу, 22 мая 2026 г., адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і дыпламантаў штогадовага конкурсу «Вяршыня права», арганізатарам якога выступае Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
За галоўны прыз конкурсу ў 12 намінацыях змагаліся 167 аўтараў і аўтарскіх калектываў.
Па рашэнні конкурснай камісіі ў намінацыі «Следства» пераможцам стаў навучальны дапаможнік «Працэсуальны кантроль у Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь», падрыхтаваны аўтарскім калектывам кафедры кіравання органамі папярэдняга следства ведамаснага Інстытута.
Першы намеснік Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Алег Шандаровіч уручыў заслужаную ўзнагароду аўтарскаму калектыву выдання ў асобе аднаго з яго рэдактараў – начальніка кафедры кіравання органамі папярэдняга следства Віталя Ялётнава.




