Прадстаўнікі Інстытута Следчага камітэта 28–29 мая 2026 г. наведалі з рабочым візітам г. Екацярынбург для ўдзелу ў VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Тэорыя і практыка барацьбы са злачыннасцю», прымеркаванай да 65-годдзя з дня cтварэння Уральскага юрыдычнага інстытута.
У рабоце форуму прынялі ўдзел вядучыя вучоныя-юрысты, супрацоўнікі праваахоўных органаў, прадстаўнікі адукацыйных устаноў з Беларусі, Расіі, Кітая і іншых краін. Канферэнцыя стала важнай пляцоўкай для абмену досведам, абмеркавання актуальных праблем сучаснага правапрымянення і выпрацоўкі перспектыўных падыходаў да супрацьдзеяння злачыннасці.
З прывітальным словам перад удзельнікамі канферэнцыі выступіў начальнік Уральскага юрыдычнага Інстытута МУС Расіі Павел Капустюк. Дэлегацыю Інстытута Следчага камітэта прадставіў намеснік начальніка ведамаснай установы адукацыі Аляксандр Сасноўскі, які падкрэсліў значнасць міжнароднага навукова-адукацыйнага супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі кадраў для праваахоўных органаў і адзначыў высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства з боку прымаючага боку – Уральскага юрыдычнага інстытута МУС Расіі.
На пленарным пасяджэнні канферэнцыі выступіў намеснік начальніка кафедры арганізацыі папярэдняга расследавання Інстытута Следчага камітэта Герберт Пянткоўскі. У сваім дакладзе ён расказаў пра беларускі досвед выкарыстання штучнага інтэлекту пры расследаванні злачынстваў.
У рамках праграмы візіту 29 мая 2026 г. супрацоўнікі Інстытута Следчага камітэта таксама прынялі ўдзел ва Усерасійскім навукова-практычным круглым стале “Расследаванне і папярэджанне кіберзлачынстваў, учыненых у дачыненні да непаўналетніх: праблемы і шляхі іх вырашэння”, арганізаваным Маскоўскай акадэміяй Следчага камітэта філіяла ў Екацярынбурзе.
Падчас дыскусіі былі закрануты пытанні крыміналістычнай характарыстыкі злачынстваў, звязаных з гвалтам у адносінах да непаўналетніх, прававой ацэнкі такіх злачынстваў, сучасных метадаў допыту дзяцей, асаблівасцей збору і фіксацыі доказаў, міжведамаснага ўзаемадзеяння, а таксама прафілактыкі віктымізацыі непаўналетніх у лічбавым асяроддзі. Прадстаўнікі беларускага боку падзяліліся досведам рэалізацыі нацыянальных механізмаў абароны правоў дзяцей і абазначылі перспектывы гарманізацыі падыходаў у межах Саюзнай дзяржавы.
Па выніках візіту дасягнуты дамоўленасці аб рэалізацыі сумесных адукацыйных праектаў па актуальнай для бакоў тэматыцы. Атрыманы ў г. Екацярынбургу досвед, наладжаныя кантакты з вучонымі і практыкамі будуць садзейнічаць павышэнню якасці падрыхтоўкі кадраў для следчых падраздзяленняў у ведамаснай установе адукацыі.




