Супрацьдзеянне фактарам дэстабілізацыі: задача комплексная і перманентная

Навіны

У пятніцу, 16.10.2026, у Інстытуце Следчага камітэта адбылося ідэалагічнае мерапрыемства, прысвечанае актуальным пытанням супрацьдзеяння фактарам дэстабілізацыі ў дзяржаве і грамадстве.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік Старшыні Следчага камітэта Алег Шандаровіч, часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка Інстытута Следчага камітэта Аляксандр Сасноўскі, кіраўніцтва і супрацоўнікі галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарата Следчага камітэта і Інстытута, а таксама слухачы Інстытута.

Перад прысутнымі выступілі запрошаныя – Сяргей Мусіенка, кіраўнік аналітычнага цэнтра “EcooM”, член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Аляксандр Шпакоўскі, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, Андрэй Мукавозчык, член аглядальніка выдавецкага дома “Беларусь сегодня”. Госці мерапрыемства падкрэслілі важнасць аналізу сутнасці працэсаў, што адбываюцца ў дзяржаве і грамадстве, дынамікі іх развіцця ў кантэксце геапалітычных рэалій, веды і разумення тэхналогій і механізмаў дэструктыўнага ўздзеяння на свядомасць людзей, што дасць магчымасць эфектыўна ім процідзейнічаць, а таксама адказалі на пытанні прысутных.

На заканчэнне сустрэчы першы намеснік Старшыні Следчага камітэта Алег Шандаровіч уручыў С.Г.Мусіенку, А.П.Шпакоўскаму і А.М.Мукавозчыку нагрудны знак Следчага камітэта “За службу і ўзаемадзеянне”, якім яны ўзнагароджаны за праяўленую актыўную грамадзянскую пазіцыю і аказаны спраў аб злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці, што садзейнічала забеспячэнню нацыянальнай бяспекі і электаральнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, падзякаваўшы ім за шматгадовае служэнне Рэспубліцы Беларусь і яе народу, а таксама за важную і карысную інфармацыю, якой яны падзяліліся з прадстаўнікамі ведамства.

Завяршылася мерапрыемства пакіданнем гасцямі-суаўтарамі аўтографаў і пажаданняў у кнігах з серыі “Прысмак каляровых рэвалюцый” і памятным фатаграфаваннем.

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»