Падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам Следчага камітэта і Інстытутам перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ.

22 кастрычніка 2021 года адбыўся візіт дэлегацыі Інстытута Следчага камітэта ў складзе начальніка кандыдата юрыдычных навук палкоўніка юстыцыі Юрыя Францавіча Камянецкага, намесніка начальніка кандыдата юрыдычных навук, дацэнта палкоўніка юстыцыі Аляксандра Аляксеевіча Сасноўскага і галоўнага навуковага супрацоўніка кандыдата юрыдычных навук, дацэнта палкоўніка юстыцыі Максіма Паўлавіча Шруба ў Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Асноўнай мэтай візіту было ўмацаванне канструктыўнага супрацоўніцтва паміж роднасным установамі ў інтарэсах павышэння эфектыўнасці юрыдычнай адукацыі і навукі.

У рабочай сустрэчы з дэлегатамі Інстытута Следчага камітэта прынялі ўдзел члены савета Інстытута БДУ на чале з дырэктарам доктарам юрыдычных навук, прафесарам Валерыем Мікалаевічам Гадуновым, які горача вітаў гасцей, выказаў упэўненасць у перспектыўнасці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

З прывітальным словам у адказ выступіў начальнік Інстытута Следчага камітэта. Юрый Францавіч падзякаваў кіраўніцтву і прафесарска-выкладчыцкім складам Інстытута БДУ за аказанае садзейнічанне ў станаўленні і развіцці ведамаснай установы адукацыі, падзяліўся вопытам паспяхова рэалізаваных сумесных праектаў, пазначыў асноўныя напрамкі перспектыўнага ўзаемадзеяння ў адукацыйнай і навуковай дзейнасці. Удзельнікам сумеснага пасяджэння была прадастаўлена магчымасць абмяняцца думкамі па актуальных праблемах юрыспрудэнцыі і падрыхтоўкі кадраў. Па выніках сустрэчы кіраўнікамі устаноў адукацыі быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве.

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»