Міжведамаснае супрацоўніцтва. Узаемадзеянне БелМАПА з Інстытутам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

16 верасня 2021 года паміж ДУА “Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі” і УА «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь ” заключана пагадненне аб супрацоўніцтве, падпісанае рэктарам БелМАПА кандыдатам медыцынскіх навук, дацэнтам Аляксеем Мікалаевічам Чуканавым і начальнікам інстытута Следчага камітэта РБ палкоўнікам юстыцыі Юрыем Францавічам Камянецкім.

У рамках рэалізацыі праекта плануецца распрацоўка і рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм, накіраваных на павышэнне якасці навучальнага працэсу пры падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі ведамасных спецыялістаў, пашырэнню і паглыбленню непасрэднага супрацоўніцтва і прамых сувязяў паміж нашымі ўстановамі ў сферы навукі і адукацыі.

У рамках пагаднення бакі плануюць арганізацыю практык і стажыровак курсантаў, правядзенне сумесных навукова-метадычных даследаванняў, навукова-практычных семінараў, канферэнцый, экспертнай ацэнкі праектаў, мерапрыемстваў па інфармацыйным абмене.

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»