Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж інстытутам і грамадскім аб’яднаннем ” Саюз пісьменнікаў Беларусі»

01.07.2021 года адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж інстытутам і грамадскім аб’яднаннем «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Пагадненне прадугледжвае інфармацыйнае супрацоўніцтва бакоў у галіне літаратуры, цеснае ўзаемадзеянне Саюза пісьменнікаў і Інстытута, садзейнічанне ў рэалізацыі сумесных праектаў у сферы прапаганды кнігі, прыцягнення да чытання шырокага кола чытачоў, арганізацыю і ўдзел у сумесных канферэнцыях, семінарах, круглых сталах, прэзентацыях, творчых конкурсах, чытаннях у мэтах павышэння аўтарытэту і прэстыжу службы ў Следчым камітэце, захавання і прымнажэння патрыятычных традыцый.

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»