У ходзе пашыранага ўрачыстага пасяджэння юрыдычнага факультэта БДУ 25 лістапада 2020 года паміж Інстытутам Следчага камітэта і названым факультэтам падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве. Начальнік Інстытута Ю. Ф. Камянецкі і дэкан юрыдычнага факультэта Т. М. Міхалёва выказалі надзею, што названае пагадненне стане новым крокам ва ўмацаванні супрацоўніцтва, развіцці педагагічнага і навуковага патэнцыялу калектываў, дазволіць аператыўна абменьвацца ідэямі і навацыямі ў адукацыйным працэсе.