Адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці Інстытута Следчага камітэта з’яўляецца ўзаемадзеянне з зацікаўленымі суб’ектамі ў навукова-адукацыйнай сферы на міжнародным узроўні. Значным вынікам такой працы стала Дыстанцыйнае падпісанне 7 красавіка бягучага года першага пагаднення аб супрацоўніцтве з Усерасійскім інстытутам павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі.
Ведамасная ўстанова адукацыі Следчага камітэта надае важнае значэнне развіццю і ўмацаванню партнёрскіх адносін у мэтах прафесійнага развіцця супрацоўнікаў, удасканалення навукова-даследчых і адукацыйных працэсаў, а таксама абмену вопытам правапрымянення.
Інстытутам Следчага камітэта праводзіцца актыўная работа па падрыхтоўцы падобных пагадненняў з іншымі замежнымі ўстановамі адукацыі.
