2 снежня адбылася сустрэча кіраўніцтва і супрацоўнікаў Інстытута Следчага камітэта з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Аляксандрам Лук’янавым.У рамкахсустрэчы праведзены круглы стол, у фармаце якога абсуджалася значная палітычная падзея ў жыцці нашага грамадства – рэферэндум па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю. Аляксандр Лук’янаў адзначыў, што вельмі важна задзейнічаць патэнцыял Інстытута, каб максімальна кампетэнтна распавядаць маладым людзям, грамадзянам нашай краіны, аб дзеючым заканадаўстве і маючых адбыцца навінах, паколькі падзеі мінулага года паказалі, што многія з іх, пакідаючы каментар або размяшчаючы публікацыю ў сацыяльных сетках, не ведаюць і не задумваюцца аб прававых наступствах сваіх дзеянняў. Таксама ён звярнуў увагу, што адным з кірункаў працы БРСМ, зафіксаваным у стратэгіі развіцця арганізацыі да 2025 года, стала менавіта прававое выхаванне моладзі. Супрацоўніцтва БРСМ і Інстытута Следчага камітэта спрыяе павышэнню ўзроўню прававой культуры падрастаючага пакалення.
Падчас сустрэчы адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж інстытутам і ГА БРСМ. Яно прадугледжвае ўзаемадзеянне з мэтай павышэння прававой асветы, інфармаванасці моладзі аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, тлумачэнні практыкі прымянення беларускага заканадаўства, адказнасці за парушэнне той ці іншай нормы адміністрацыйнага, крымінальнага і іншых галін права, а таксама прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў. Рэалізуецца яно з дапамогай правядзення сумесных форумаў, рабочых сустрэч і іншых мерапрыемстваў, узаемных кансультацый, абмену інфармацыяй.