20 сакавіка 2026 г. начальнік Інстытута Следчага камітэта Юрый Камянецкі і яго намеснік Аляксандр Сасноўскі наведалі XXXIII Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш.
Кіраўнікі ведамаснай установы адукацыі прынялі ўдзел у прэзентацыі праекта ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і Беларускага таварыства «Веды» «Кніга і веды як інструменты для росту».
Звяртаючыся да аўдыторыі Аляксандр Сасноўскі адзначыў: «Кніга – гэта аснова развіцця любога чалавека, сапраўдная скарбніца мудрасці і энергіі. Глыбока перакананы, што толькі начытаны чалавек можа быць высокаадукаванай, маральнай і інтэлектуальнай асобай. Бо кнігі вучаць, натхняюць, пашыраюць наш далягляд і межы мыслення, дапамагаюць пазнаць праўду, адрозніць добрае ад дрэннага. Таму пажаданне ўсім, асабліва моладзі, толькі адно – чытайце, чытайце, і яшчэ раз чытайце!».
Таксама ў рамках выставы адбылася прэзентацыя кнігі «Прысмак каляровых рэвалюцый. POST SCRIPTUM.6».
Гэта ўжо шостае перавыданне актуальнай працы. Аўтарамі сталі вядучыя палітолагі, публіцысты і аналітыкі з многіх краін свету. У кнізе прадстаўлена бачанне «каляровых рэвалюцый», як фенамена, які трывала ўвайшоў у сусветную палітыку.
Матэрыялы выдання закліканы ўнесці свой уклад у вырашэнне глабальных выклікаў, спраецыраваных у тым ліку і на нашу краіну – Рэспубліку Беларусь.




