У Інстытуце Следчага камітэта завяршылася навучанне курсантаў следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС

Навіны

У Інстытуце Следчага камітэта 2–27 сакавіка 2026 г. прайшлі навучанне 73 курсанты 2 курса следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС па адукацыйнай праграме навучальных курсаў «Асаблівасці кваліфікацыі асобных відаў злачынстваў».

У рамках навучальнага працэсу разгледжаны актуальныя пытанні кваліфікацыі розных катэгорый злачынстваў, уключаючы злачынствы супраць жыцця і здароўя, уласнасці, палавой недатыкальнасці, грамадскага парадку і грамадскай маральнасці, камп’ютарнай бяспекі, а таксама злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў.

У актавай зале Інстытута 31 сакавіка 2026 г. адбылося ўрачыстае ўручэнне сертыфікатаў аб навучанні. У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік ведамаснай установы адукацыі Юрый Камянецкі і начальнік следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС Андрэй Чыгілейчык.

Выступаючы перад курсантамі, Андрэй Чыгілейчык выказаў падзяку прафесарска-выкладчыцкаму складу Інстытута, адзначыўшы інавацыйны падыход і высокі прафесійны ўзровень выкладання пры падрыхтоўцы будучых следчых.

Юрый Камянецкі пажадаў выпускнікам творчых поспехаў у далейшай службе і эфектыўнага прымянення атрыманых ведаў у практычнай дзейнасці. Ён падкрэсліў практыка-арыентаваны характар навучання і адзначыў, што заняткі з курсантамі праводзілі лепшыя спецыялісты Інстытута, якія маюць багаты вопыт следчай работы.

Дзякуючы навучанню курсанты змаглі паглыбіць тэарэтычныя веды і ўдасканалiць практычныя навыкі пры кваліфікацыі злачынстваў, што будзе садзейнічаць дасягненню высокіх вынікаў у службовай дзейнасці.

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»