Памяць жывая

Навіны

Супрацоўнікі Інстытута Следчага камітэта на чале з начальнікам Юрыем Камянецкім, а таксама ганаровы госць Інстытута – прарэктар Маскоўскай акадэміі Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі палкоўнік юстыцыі Алег Антонаў 17 красавіка ўшанавалі памяць савецкіх танкістаў, якія загінулі ў жорсткім баі пад в. Краснае Маладзечанскага раёна.

Баі за Краснае былі жорсткімі, і ішлі з перапынкамі з 2 па 5 ліпеня 1944 года. Немцы адступалі і біліся адчайна. Раніцай, 2 ліпеня, трэцяя рота 45-га танкавага палка 9-й гвардзейскай механізаванай брыгады, пад камандаваннем лейтэнанта Рыгора Кіяшкі, атрымала загад атакаваць Краснае да падыходу асноўных сіл.

Савецкіх танкаў было ўсяго пяць. У разлютаваных баях танкісты знішчылі 3 танка, 6 гармат, 40 вазоў, больш за 200 салдат і афіцэраў суперніка. Былі ўзарваныя 2 склада з гаручым і боепрыпасамі. Але і нашыя ваяры панеслі істотныя страты. Толькі Рыгор Кіяшка змог выжыць у гэтым няроўным баі.

Устаноўлены помнік сімвалізуе гераізм савецкіх войскаў і нагадвае нам, што дзякуючы іх подзвігу мы жывем у незалежнай квітнеючай краіне.

Юрый Камянецкі і Алег Антонаў, супрацоўнікі Інстытута ўшанавалі хвілінай маўчання памяць кожнага, хто самааддана змагаўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі да помніка.

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»