На базе Луганскай акадэміі Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі 15 мая 2026 г. адбыўся Луганскі міжнародны юрыдычны форум “Асаблівасці процідзеяння гібрыдным пагрозам у дачыненні да Расійскай Федэрацыі”.
У навуковым форуме прынялі ўдзел супрацоўнікі цэнтральнага апарата, тэрытарыяльных падраздзяленняў і ведамасных устаноў адукацыі Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання сістэмы гарантавання нацыянальнай бяспекі і адукацыйных арганізацый праваахоўнага профілю Расіі і Беларусі.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў форуму звярнуліся рэктар Луганскай акадэміі Следчага камітэта Расіі Сяргей Хар’якаў, рэктар Маскоўскай акадэміі Следчага камітэта Расіі імя А.Я. Сухарава Аляксей Бяссонаў, выконваючы абавязкі рэктара Санкт-Пецярбургскай акадэміі Следчага камітэта Расіі Яўген Еўтушэўскі.
Інстытут Следчага камітэта прадставіў яго начальнік Юрый Камянецкі, які ў сваім выступленні акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў форуму на асаблівай важнасці следчай працы ў супрацьдзеянні гібрыдным пагрозам, якія праяўляюцца ў выкарыстанні дэструктыўнымі сіламі экстрэмісцкіх фармаванняў і злачынных груп.
Перадавы беларускі досвед выкарыстання сучасных тэхналогій у адукацыйным працэсе прадставіў намеснік начальніка кафедры забеспячэння лічбавага развіцця папярэдняга следства Інстытута Следчага камітэта Павел Клімята.
Падчас працы форуму былі разгледжаны прававыя аспекты барацьбы з гібрыднымі пагрозамі для Саюзнай дзяржавы, прадстаўлены лепшыя практычныя і навуковыя напрацоўкі Расіі і Беларусі ў галіне процідзеяння новым выклікам канстытуцыйнаму ладу і бяспецы. Адмысловая ўвага нададзена прагназаванню і папярэджанню магчымых пагроз у кіберпрасторы.




