Правазнаўчая дыктоўка ў Міжнародны дзень роднай мовы

У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага 2024 г. начальнік Інстытута Следчага камітэта Юрый Камянецкі выступіў перад маладымі следчымі, якія навучаюцца па праграме перападрыхтоўкі. Кіраўнік установы адукацыі прывёў прыклад з асабістай следчай практыкі аб выкарыстанні беларускай мовы ў крымінальным працэсе і адзначыў важнасць усебаковага інтэлектуальнага развіцця следчага, у тым ліку па валоданні дзяржаўнымі мовамі.

Затым начальнік Інстытута правёў для слухачоў тэматычную беларускамоўную дыктоўку, якая змяшчала тэкст аб Усебеларускім народным сходзе.

Вынікі дыктоўкі падведзены 23 лютага 2024 г. Усе следчыя паказалі добрыя веды, а найлепшымі былі: Соф’я Салаўёва  (Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта), Вольга Камкова  (Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта), Інэса Жураўская (Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта).

Пераможцы былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі начальніка Інстытута.

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «ИНСТИТУТ ПОВЫШЕНИЯ КВАЛИФИКАЦИИ И ПЕРЕПОДГОТОВКИ СЛЕДСТВЕННОГО КОМИТЕТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ»