У Мінску адбылася IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Роля і значэнне судова-экспертнай дзейнасці і судовай эксперталогіі ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі”, арганізаваная дзяржаўнай установай “Навукова-практычны цэнтр Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз”. Комплекс адпаведных мерапрыемстваў прайшоў 17–18 верасня 2026 г.
У рамках двухдзённай сесіі была арганізавана работа пленарнага пасяджэння, трох тэматычных секцый, а таксама праведзены міжнародны конкурс навуковых работ “Трыбуна маладога навукоўца – 2026”. Да пачатку форуму выдадзены зборнік матэрыялаў.
У рамках цырымоніі адкрыцця з прывітальным словам да ўдзельнікаў сімпозіума звярнуўся Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр юстыцыі Канстанцін Бычак.
Ад Інстытута Следчага камітэта ў рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел яго начальнік кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Юрый Камянецкі і галоўны навуковы супрацоўнік кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Максім Шруб.
У ходзе работы ўдзельнікі абмяняліся думкамі аб перспектыўных напрамках развіцця судова-экспертнай дзейнасці і судовай эксперталогіі, абмеркавалі сучасныя магчымасці выкарыстання спецыяльных ведаў у дасудовай крымінальнай вытворчасці, разгледзелі актуальныя праблемы ўдасканалення работы праваахоўных органаў па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі.




