Абмен вопытам па удасканаленню заканадаўства ў фокусе міжнароднага ўзаемадзеяння

Навіны

У чацвер, 14 мая 2026 г., кіраўніцтва і прафесарска-выкладчыцкі склад Інстытута Следчага камітэта прынялі ўдзел у міжнародным круглым стале «Сучасныя тэндэнцыі развіцця крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства». Форум прайшоў на базе ўстановы адукацыі «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта» (далей – ІППК БДУ) у рамках рэалізацыі плана работы Базавай арганізацыі дзяржаў – удзельніц СНД у сферы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў для судовых сістэм на 2026 год.

З прывітальнымі словамі выступілі дырэктар ІППК БДУ Аксана Здрок, намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Сяргей Хмарук, начальнік Інстытута Следчага камітэта Юрый Камянецкі, анлайн – рэктар Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта правасуддзя імя У.М.Лебедзева (далей – РДУП) Вольга Цісен.

Юрый Камянецкі адзначыў станоўчыя змяненні ў правапрымяняльнай практыцы за кошт змяненняў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, у тым ліку тых, якія тычацца прафілактычнай дзейнасці. Прывёў тэзіс Кіраўніка дзяржавы аб тым, што ўсе змяненні ў заканадаўства павінны ісці ад жыцця, і падкрэсліў важнасць аператыўнага і эфектыўнага рэагавання праваахоўнай сістэмы на працэсы, якія адбываюцца ў дзяржаве і грамадстве.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі старшыні судоў, пракуроры, начальнікі следчых падраздзяленняў Следчага камітэта, якія праходзяць навучанне ў ІППК БДУ, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, анлайн – прадстаўнікі судовай сістэмы і ўстаноў адукацыі дзяржаў – удзельніц СНД.

З дакладамі выступілі загадчык кафедры судовай дзейнасці ІППК БДУ Кацярына Новікава і прафесар дадзенай кафедры Аляксандр Баркоў, загадчык кафедры пракурорскай дзейнасці ІППК БДУ Людміла Зайцава, загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Янкі Купалы» Рыма Ключко, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Віктар Граш, суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Андрэй Яфрэмаў, анлайн – рэктар РДУП Вольга Цісен, загадчык кафедры крымінальна-працэсуальнага права РДУП Аксана Качалава, прафесар кафедры крымінальна-працэсуальнага права Паўночна-Заходняга філіяла РДУП Аляксандр Смірноў.

Удзельнічаючы ў навуковай дыскусіі, прафесар Інстытута Следчага камітэта Сяргей Цішук выказаў ініцыятыву аб унясенні змен, што даўно наспелі, у ч. 4 арт. 227 КПК, выключыўшы імператыўны абавязак органа крымінальнага пераследу аб азнаямленні пералічаных у ім удзельнікаў крымінальнага працэсу з пастановай аб прызначэнні экспертызы да яго накіравання ў экспертную ўстанову для выканання.

Даклады, якія прагучалі, і абмен думкамі садзейнічалі ўмацаванню міжведамаснага і міжнароднага супрацоўніцтва, вызначэнню далейшых напрамкаў удасканалення заканадаўства.

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»